16 мая 2015
Не нравится 0 Нравится

Минус Песняры - Марыся

Текст (слова) песни Песняры - Марыся:

Размер текста:

Свеце месяц, свец, Як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай Безустання лазе.

Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле.

"Марыся, Марыся! -- Гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так Вачыма міргаці".

Яна як не чуе Матчыных мараляў:
Спусці маці з вока, -- Дзеўка й загуляла.

Пад лясок, за вёску, Бы далей ад дому,
Ляціць на спатканне К панічу ўдалому.

Што з сабой там робяць, Як час каратаюць? --
Гэта хіба толькі Муж і з жонкай знаюць.

Свеце месяц, свеце, Як лысіна ў пана;
Мусіць быць нарэшце Песня даспявана.

Ад пакус і ўцехаў Крок адзін к пакуце, --
Быці бабай дзеўцы Часам чорт паплуце...

Панічу з паненкай, З багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле.

Панічова ж любка, Марыля ўдалая,
На прылёты бусла Слёзна паглядае.

Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай, --
Не слухала маці, Бабкі цяпер слухай.



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация